Віленскі кніжны кірмаш 2022

Фота: Kanstantsin Hrydneu

Цэнтр нямецкіх даследаванняў запрашае студэнтаў і выкладчыкаў далучыцца да імпрэзаў на
Віленскім кніжным кірмашы, які адбудзецца 24-27 лютага ў выставачным цэнтры LitExpo (Laisvės pr. 5). Білеты для студэнтаў каштуюць 5 еўра.

Запрашаем наведаць мерапрыемствы:

  • 24 лютага з 11.00 да 12.00 канф. зала 5.3: выступленне лектара Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ Сяргея Харэўскага ў межах групавой дыскусіі, прысвечанай тэме: «Францыск Скарына: стратэгіі цывілізацыйнага выбару».
  • 24 лютага, 12.00, «Knygu salis» зала 4: Воркшоп салідарнасці: Выжыванка/ Вышыванка, ці вышытыя крыжыкам хронікі з мастачкай Руфінай Базлавай. Працягласць – 3 гадзіны.

Руфіна Базлава – беларуская мастачка з Прагі, якая займаецца ілюстрацыяй, коміксамі, аўтарскімі кнігамі, сцэнаграфіяй і перформансамі. Руфіна атрымала международную вядомасць дзякуючы сваёй серыі «Гісторыя беларускай выжыванкі», ў якой пры дапамозе традыцыйнай народнай вышыванкі выяўлены мірныя пратэсты 2020 года ў Беларусі.

Спасылка для рэгістрацыі.

  • 25 лютага, 16.00, зала 3, стэнд 3.17: Найлепшыя ўзоры кніжнага дызайну з Германіі на стэндзе Гётэ-Інстытута.

Найлепшыя кніжныя навінкі розных выдавецтваў прадстаўляе на стэндзе Франкфурцкі кніжны кірмаш. Тут можна будзе пагартаць новыя кніжныя выданні і абмеркаваць іх у нефармальнай абстаноўцы.

Спасылка для рэгістрацыі.

Назад