Кнігу і творчасць пісьменніцы прэзентуе перакладчык рамана з французскай мовы, выкладчык ЕГУ дац. Уладзіслаў Іваноў.
На прэзентацыі можна будзе набыць новы раман (кошт 5 еўра). Раман быў апублікаваны ў выдавецтве Gudų Kultūros Draugija Lietuvoje.
Важна! Мерапрыемства адбудзецца 30 мая а 18:00 па адрасе: Vilniaus g. 20, Vilnius / вул. Віленская 20.
Раман «Падзея», які цяпер даступны на беларускай мове, нядаўна быў экранізаваны французскай рэжысёркай Адрэ Дзіван і ўдастоены Залатога льва на 78-м Венецыянскім кінафестывалі 2021 года.