Прэзентацыя новага рамана Вольгі Гапеевай

Фота: Courtesy photo

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт і Беларускі грамадска-культурны цэнтр у Вільні запрашаюць на сустрэчу з паэткай, пісьменніцай, перакладчыцай і фэмінісцкай мысляркай Вольгай Гапеевай з нагоды выхаду ў свет яе новага рамана «Самота, што жыла ў пакоі насупраць» (Выдавецтва Галіяфы, 2021).

Чакаем вас 19 кастрычніка а 18.00 па адрасе: Vilnius, Vilniaus g. 20 / Віленская вуліца, д. 20.

Мадэратар – пісьменнік і выкладчык Уладзіслаў Гарбацкі, ЕГУ.

На прэзентацыі можна набыць новы раман (кошт 8 еўра).

Калі ласка, не забывайце аб мерах засцярогі  пры Covid-19 (абавязковае нашэнне масак, наяўнасць пашпарта магчымасцяў або іншых адпаведных дакументаў).

Даведацца больш пра Вольгу Гапееву можна на сайце http://hapeyeva.org/

Назад