Арганізатары канферэнцыі:
- Офіс Святланы Ціханоўскай;
- Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт;
- Праграма «Беларуская адукацыя на шляху пераменаў»;
- Платформа беларускай экспертнай супольнасці «Банк Ідэй».
Неабходнасць рэфармавання сістэмы адукацыі ў Беларусі даўно наспела і прызнаецца ўсімі зацікаўленымі бакамі – ад бацькоў, якія мараць аб якаснай і перспектыўнай адукацыі для сваіх дзяцей, да дзяржаўных чыноўнікаў, упаўнаважаных вызначаць палітыку ў галіне адукацыі. У той жа час у апошнія дзесяцігоддзі ў Беларусі сфармаваліся і плённа працавалі розныя незалежныя экспертныя групы і супольнасці, дзейнасць якіх была накіравана на ўдакладненне асноўных прынцыпаў рэформы і выпрацоўку канкрэтных прапаноў у сувязі з гэтым. Галоўнай перашкодай для правядзення рэформаў быў і застаецца аўтарытарны рэжым, які робіць стаўку на цэнтралізаванае дзяржаўнае кіраванне і не дазваляе нашай сістэме адукацыі пераадолець савецкія патэрны ў адміністраванні і выкладанні. Падзеі 2020-2021 гг. яшчэ больш завастрылі ўвагу на неабходнасці сістэмных змен у сферы адукацыі, бо дзяржаўны кантроль абярнуўся прамым ідэалагічным ціскам і абмежаваннем інтэлектуальнай свабоды.
Вайна ва Украіне асаблівым чынам падкрэсліла актуальнасць адукацыйнага парадку дня. Дачыненне беларускага рэжыму да развязвання вайны супраць Украіны прывяло да ўзмацнення мілітарысцкага дыскурсу і ідэалагічнага кантролю ў навучальных установах нашай краіны. Мы бачым, як беларускія школы і ВНУ становяцца месцам для папулярызацыі расійскай прапаганды і культурнай каланізацыі Беларусі. Таму ўжо сёння трэба думаць аб тым, якой павінна быць адукацыя ў нашай краіне і як яна павінна быць арганізавана, каб фарміраваць у дзяцей і моладзі адначасова самастойнае мысленне і грамадзянскую адказнасць.
Арганізатары канферэнцыі запрашаюць усіх зацікаўленых да сумеснага абмеркавання бягучага стану спраў у сферы адукацыі і ключавых каштоўнасных арыенціраў, на якіх павінна будавацца новая сістэма адукацыі ў свабоднай дэмакратычнай Беларусі. Канферэнцыя заклікана стаць пляцоўкай для рэактуалізацыі напрацовак, якія ёсць у экспертнай супольнасці, і сумеснага высвятлення найбольш перспектыўных спосабаў вырашэння наспелых праблем. Адным з вынікаў канферэнцыі павінна стаць вызначэнне базавых прынцыпаў узаемадзеяння розных стэйкхолдэраў пры падрыхтоўцы да рэформы.
Праграма:
16 чэрвеня 2022 г. (час па Мінску) | ||
10.30 – 11.00
11.00 – 11.30 |
Рэгістрацыя ўдзельнікаў
Адкрыццё канферэнцыі. Вітальнае слова арганізатараў. Таццяна Шчытцова, доктарка філасофскіх навук, прафесарка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Сяргей Ігнатаў, рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прафесар Таццяна Пашэвалава, прадстаўніца праграмы “Беларуская адукацыя на шляху пераменаў”, праграмная менеджарка кансорцыума “ЕўраБеларусь” Дзмітрый Крук, эканаміст, эксперт BEROC, прадстаўнік платформы беларускай экспертнай супольнасці “Банк Ідэй” |
|
11.30 – 13.30 | Мэты і каштоўнасці ў стратэгічным планаванні развіцця адукацыі
Мадэратар: Святлана Мацкевич, кандыдатка педагагічных навук, незалежная экспертка па пытаннях адукацыі, прадстаўніца праграмы “Беларуская адукацыя на шляху пераменаў” Удзельнікі: – Таццяна Шчытцова, доктарка філасофскіх навук, прафесарка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі – Аляксандр Мілінкевіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, канцлер Вольнага Беларускага ўніверсітэта – Марына Сакалова, кандыдатка гістарычных навук, прадстаўніца Офіса па адукацыі для новай Беларусі і праграмы “Беларуская адукацыя на шляху пераменаў” – Роза Турарбекава, кандыдатка гістарычных навук, дацэнтка, прадстаўніца Вольнага прафсаюза БДУ – Сяргей Харэўскі, лектар Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта |
|
13.30 – 14.30 | Перапынак на абед | |
14.30 – 16.00 | Дыягностыка актуальнага стану сістэмы адукацыі
Мадэратар: Ірына Сідорская, доктарка філалагічных навук, выкладчыца, незалежная экспертка Удзельнікі: – Ігар Варакса, кансультант ОСЦ па пытаннях школьнай адукацыі – Павел Баркоўскі, кандыдат філасофскіх навук, прафесар Інстытута філасофіі і сацыялогіі АН Польшчы – Андрэй Лаўрухін, кандыдат філасофскіх навук, эксперт ў сферы адукацыі, навукі і інавацый |
|
16.00 – 16.15 | Кава-брэйк | |
16.15 – 18.00 | Як узгадніць падыходы да рэформы адукацыі розных стэйкхолдэраў?
Мадэратар: Таццяна Пашэвалава, прадстаўніца праграмы “Беларуская адукацыя на шляху пераменаў”, праграмная менеджарка кансорцыума “ЕўраБеларусь” Удзельнікі: – Альміра Усманава, кандыдатка філасофскіх навук, прафесарка Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта – Максім Баграцоў, IT-прадпрымальнік – Аляксандра Кузьміч, прадстаўніца Грамадскага Балонскага камітэта – Яўген Красулін, гісторык, кандыдат гістарычных навук, выкладчык – Лізавета Даўгулевіч, прадстаўніца Задзіночання беларускіх студэнтаў |
|
17 чэрвеня 2022 г. (час па Мінску) | ||
10.00 – 11.30 | Дарожныя мапы для рэфармавання сістэмы адукацыі
Мадэратар: Таццяна Шчытцова, доктарка філасофскіх навук, прафесарка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Удзельнікі: – Ігар Варакса, кансультант ОСЦ па пытаннях школьнай адукацыі – Павел Церашковіч, кандыдат гістарычных навук, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта – Святлана Мацкевич, кандыдатка педагагічных навук, незалежная экспертка па пытаннях адукацыі, прадстаўніца праграмы “Беларуская адукацыя на шляху пераменаў” |
|
11.30 – 11.45 | Кава-брэйк | |
11.45 – 13.30 | Прэзентацыі актуальных адукацыйных праектаў і ініцыятыў
Мадэратар: Павел Церашковіч, кандыдат гістарычных навук, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта |
|
13.30 – 15.00 | Перапынак на абед | |
15.00 – 16.40 | Прынцыпы супрацоўніцтва ў рушанні да рэформы адукацыі
Фармат працы: агульная дыскусія Мадэратар: Дзмітрый Крук, эканаміст, эксперт BEROC, прадстаўнік платформы беларускай экспертнай супольнасці “Банк Ідэй” Удзельнікі: – Ірына Сідорская, доктарка філалагічных навук, выкладчыца, незалежная экспертка – Соф’я Савелава, незалежная экспертка ў галіне адукацыі і ўстойлівага развіцця, афіцыйная прадстаўніца ў Беларусі Міжнароднай ініцыятывы Хартыя Зямлі – Кацярына Куксо, кандыдатка педагагічных навук, незалежная экспертка – Вера Есіпчук, магістарка псіхалогіі, прадстаўніца Офіса па адукацыі для новай Беларусі |
|
16.40 – 17.00 | Закрыццё канферэнцыі
Святлана Мацкевич, кандыдатка педагагічных навук, незалежная экспертка па пытаннях адукацыі, прадстаўніца праграмы “Беларуская адукацыя на шляху пераменаў” Павел Данэйка, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследванняў BEROC, прадстаўнік платформы беларускай экспертнай супольнасці “Банк Ідэй” Таццяна Шчытцова, доктарка філасофскіх навук, прафесарка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі |
***
Канферэнцыя будзе праходзіць у гібрыдным фармаце: афлайн + анлайн
Стрым канферэнцыі можна будзе глядзець тут:
Спасылка на Youtube на 16 чэрвеня 2022.
Спасылка на Youtube на 17 чэрвеня 2022.
Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Кантактны адрас: education.reform.by@gmail.com