Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ запрашае прайсці курс па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Акадэмічны дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту запрашае ўсіх жадаючых прайсці курс па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, які ўяўляе сабой акадэмічна абгрунтаванае і цікавае даследаванне адной з істотных галін гуманітарных ведаў і культурнай памяці.

Вы зможаце не толькі пашырыць свае веды, але і зрабіць унёсак у глабальную ініцыятыву ЮНЕСКА: «Wiki любіць жывую спадчыну», стварыўшы ўласны медыя-рэсурс Wiki пад кіраўніцтвам экспертаў. Далучайцеся да нас сёння і станьце часткай займальнага падарожжа ў свет нематэрыяльнай культурнай спадчыны!

Праграма курса прапануе засваенне наступных тэм:                                                               

  • Уводзіны ў Канвенцыю ЮНЕСКА 2003 года аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС): гісторыя Канвенцыі, асноўныя паняцці і прынцыпы;
  • Нематэрыяльная культурная спадчына ў агульнай парадыгме даследаванняў спадчыны;
  • Ахова (захаванне) нематэрыяльнай культурнай спадчыны: метады, практычныя аспекты і вынікі;
  • Дакументаванне і інвентарызацыя НКС;
  • Павышэнне дасведчанасці аб нематэрыяльнай культурнай спадчыне: як эфектыўна распаўсюджваць веды аб НКС і дзяліцца імі з грамадствам;
  • Этыка і абарона інтэлектуальных правоў носьбітаў НКС. Гендэрныя даследаванні ў галіне НКС;
  • Нематэрыяльная культурная спадчына і ўстойлівае развіццё.

Аўтар курса і лектор – Ала Сташкеівіч, фасілітатар Глабальнай сеткі ЮНЕСКА па павышэнню пантэнцыялу ў галіне нематэрыяльнай культурнай спадчыны (Еўрапейская група).

Курс арганізаваны для ўсіх жадаючых, але прыярытэт будзе аддавацца студэнтам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. 

Курс будзе праходзіць анлайн (расклад будзе ўдакладняцца).

Форма для рэгістрацыі

Заяўкі прымаюцца да 1 лістапада 2023 г.

Пасля паспяховага заканчэння курса будзе выдадзены сертыфікат.

Назад