«Дзень з ЕГУ» у Мінску

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у традыцыйным бясплатным адукацыйным варкшопе «Дзень з ЕГУ», які адбудзецца 7 жніўня ў цэнтры «Прапілеі» у Мінску.

Важна! Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы да 6 жніўня. Падчас мерапрыемства абітурыенты навучальных праграм змогуць:

  • Паўдзельнічаць у адкрытым варкшопе па графічным малюнку ад дац. Сяргея Сялецкага;
  • Атрымаць усю неабходную інфармацыю аб іспытах ва ўніверсітэт, асаблівасцях паступлення і навучання ў ЕГУ ад супрацоўнікаў Аддзела камунікацыі і развіцця;
  • Азнаёміцца з асаблівасцямі запаўнення анкеты абітурыента;
  • Пачуць аб жыцці ў Вільні і адукацыйных вандроўках для студэнтаў непасрэдна ад студэнтаў універсітэта;
  • Даведацца аб даследчых магчымасцях і перспектывах падчас навучання на магістарскіх праграмах ад дац. Андрэя Сцяпанава;
  • Задаць усе пытанні аб візах, інтэрнаце, адукацыйных абменах і жыцці ў Вільні ад студэнткі Анастасіі Галабурды.

Праграма мерапрыемства даступная па спасылцы. Месца правядзення мерапрыемства: цэнтр «Прапілеі» (вул. Чэхава 3, ст.м. Маладзёжная).

Назад