«ЕГУ Фэст»: абвешчаны ўдзельнікі кірмашу вакансій

23 чэрвеня ў двары Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта пройдзе «ЕГУ Фэст».

У праграме:

  • DJ-сэты;
  • лекцыі і гісторыі поспеху выпускнікоў ЕГУ;
  • экскурсія па кампусе Універсітэта;
  • адкрытая дыскусія «Сучасная адукацыя: тэарэтычнае веданне або практычны вопыт?»;
  • стендап-шоў;
  • канцэрт беларускага музычнага гурта Naviband.

Поўная версія праграмы даступная па спасылцы: па-англійскупа-беларускупа-руску.

Асноўнай падзеяй «ЕГУ Фэст» стане кірмаш вакансій з удзелам беларускіх, літоўскіх і глабальных IT кампаній, некамерцыйных арганізацый і медыя:

Удзел у кар’ерным кірмашы – гэта ўнікальная магчымасць

  • пазнаёміцца з вядучымі кампаніямі і патэнцыяльнымі працадаўцамі;
  • атрымаць падрабязную інфармацыю аб працэсе працаўладкавання і патрабаваннях да кандыдатаў;
  • якія спецыялісты сёння запатрабаваныя на рынку працы;
  • набыць карысныя кантакты, пашырыць кола зносін і развіць камунікацыйныя навыкі;
  • атрымаць ад практыкуючых HR-спецыялістаў экспертныя рэкамендацыі па складанні рэзюмэ і напісанні матывацыйных лістоў;
  • знайсці прыдатныя вакансіі і стажыроўкі.

Фармат: опенэйр у кампусе ЕГУ.

Для каго: для ўсіх, каму цікавая кар’ера ў беларускіх, літоўскіх і глабальных IT кампаніях, некамерцыйных арганізацыях і медыя.

Калі: 23 чэрвеня з 12:00 да 19:30 (па Вільні і Мінску).

Дзе: Вільня, вул. Савічаўс 17, двор ЕГУ.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца па спасылцы: для абітурыент_ак; для студэнт_ак; для выпускні_ц; для гасцей не з ЕГУ.

Уваход вольны.

Мерапрыемства праходзіць пры фінансавай падтрымцы Belarus Affairs Unit, U. S. Embassy in Vilnius, Lithuania.

Назад