ЕГУ запрашае да супрацоўніцтва з OSUN Science Shop

1 снежня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) пройдзе адкрыты семінар праграмы OSUN Science Shop. Праграма, паспяхова распачатая ў 2021/2022 годзе ў партнёрстве з Central European University (CEU, Vienna), накіравана на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж акадэміяй і грамадзянскімі арганізацыямі. Семінар пройдзе ў гібрыдным фармаце, працоўныя мовы сустрэчы – англійская і руская. Мэта семінару – пазнаёміць удзельнікаў з вынікамі праграмы, рэалізаванымі ў 2021/2022 годзе, а таксама з новымі магчымасцямі на 2022/2023 год.

Мы запрашаем да ўдзелу ў семінары выкладчыкаў і студэнтаў ЕГУ; прадстаўнікоў некамерцыйных літоўскіх грамадзянскіх арганізацый і беларускіх грамадзянскіх арганізацый, якія рэлацыраваліся ў Літву, Польшчу і Грузію; іншыя некамерцыйныя грамадзянскія ініцыятывы, культурна-адукацыйныя платформы і даследчыя цэнтры, зацікаўленыя ў супрацоўніцтве, незалежна ад іх месцазнаходжання.

З боку каманды OSUN Science-Shop у ЕГУ мы прапануем медыяцыю пры камунікацыі паміж грамадзянскімі арганізацыямі, а таксама выкладчыкамі і студэнтамі ЕГУ; арганізацыю мерапрыемстваў ва ўніверсітэце для фармулявання тэм праектаў; фінансавую падтрымку для ажыццяўлення праектаў. Аб праектах, якія былі распрацаваны ў рамках OSUN Science Shop па запыце грамадзянскіх арганізацый выкладчыкамі і студэнтамі ЕГУ ў мінулым семестры можна прачытаць тут.

Папярэдняя праграма семінару:

10:00 прывітальнае слова каманды OSUN Science-Shop

10.10 Science Shop як адукацыйная мадэль

(прэзентацыя спецыяльных гасцей з Central European University, Vienna)

10.40 сесія пытанняў і адказаў

10.50 OSUN Science Shop у ЕГУ

(прэзентацыя праектаў 2021/2022 і новых магчымасцяў у 2022/2023 годзе)

11.20 сесія пытанняў і адказаў

11:30 перапынак

11:40 Science Сafé, мадэрацыя: каманда OSUN Science-Shop

(серыя кароткіх дыскусій-інтэнсіваў паміж удзельнікамі семінару)

12.40 адкрытае абмеркаванне

13.00 падсумаванне вынікаў семінару

 

Для рэгістрацыі на семінар, прайдзіце, калі ласка, па спасылцы.

Калі ў вас будуць пытанні, калі ласка, звяртайцеся на наш адрас: ehuscienceshop@ehu.lt

Назад