Супольнасць ЕГУ прыме ўдзел у «Фэсце экскурсаводаў»

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у чарговы раз прыме ўдзел у галоўным краязнаўчым свяце Беларусі — «Фэсце экскурсаводаў-2019», які пройдзе 13-14 красавіка. Падчас фэста адбудзецца каля 200 экскурсій па ўсёй Беларусі і па-за яе межамі.

13 красавіка студэнты ЕГУ правядуць дзве экскурсіі ў Вільні.

А 12:30 пачнецца экскурсія «Новы погляд на стары кляштар».
Экскурсія па навучальным корпусе ЕГУ, будынку былога Аўгустынскага кляштара, адрэстаўраваным для ЕГУ. Збор ля ўвахода ў корпус па адрасе вул. Савічаўс, 17. Уваход з боку вул. Бокшта.

А 15:30 пачнецца экскурсія «Аўгустынскі касцёл: паміж мінулым і будучыняй».
Экскурсія па касцёле XVII ст., адным з самых незвычайных помнікаў сённяшняй Вільні, адметным тым, што будынак усё яшчэ чакае рэстаўрацыі, але ўжо сёння актыўна выкарыстоўваецца мясцовай супольнасцю. Збор ля ўваходу ў былы Аўгустынскі касцёл па адрасе вул. Савічаўс, 15.

Экскурсіі будуць праведзеныя студэнтамі бакалаўрскай праграмы «Еўрапейская спадчына».

З раскладам іншых віленскіх экскурсій 13-14 красавіка можна азнаёміцца анлайн.

Назад