Канферэнцыя «Дэкаланізацыя адукацыі і навуковых даследаванняў у Беларусі і Украіне: тэарэтычныя выклікі і практычныя задачы» – Прыём прапаноў

28-30 верасня ў Вільні адбудзецца канферэнцыя «Дэкаланізацыя адукацыі і навуковых даследаванняў у Беларусі і Украіне: тэарэтычныя выклікі і практычныя задачы», сумесна арганізаваная Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (Вільня, Літва), Украінскім каталіцкім універсітэтам (Львоў, Украіна) і Карлавым універсітэтам (Чэхія, Прага).

Канферэнцыя мае стаць месцам для адпаведных міждысцыплінарных дыскусій і тэарэтычнага высвятлення ўмоваў і спецыфічнага сэнсу ўжывання канцэпту дэкаланізацыі ў адносінах да грамадстваў Беларусі і Украіны.

Практычнае вымярэнне канферэнцыі звязана з неабходнасцю адказу на пытанне: як менавіта павінна ажыццяўляцца дэкаланізацыя ў адукацыі і сацыяльна-гуманітарных даследаваннях?

На канферэнцыі прапануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

  • Вынікі і ўрокі посткаланіяльных даследаванняў у Беларусі і Украіне;
  • Украінскі даваенны досвед дэкаланізацыі ў адукацыі і навуцы;
  • Дэкамунізацыі, дэсаветызацыі, дэкаланізацыя;
  • Досвед субалтэрна як новага «зборачнага пункта» над старымі рэгіянальнымі падзеламі – ад Цэнтральнай Азіі да Цэнтральнай Еўропы;
  • Канец «постсавецкасці» і рэцэнтралізацыя ўсходнееўрапейскіх даследаванняў;
  • Дэкаланізацыя, нацыятворчасць, еўрапеізацыя – скрыжаванні і парадоксы;
  • Дэкаланізацыя ў школьнай адукацыі: стварэнне нацыянальнага канону і касмапалітычная перспектыва;
  • Універсітэт як пляцоўка і рухавік дэкаланізацыі;
  • Задачы дэкаланізацыі і рэгіянальнае супрацоўніцтва;
  • Феномен самакаланізацыі ў навуковых даследаваннях: усходняя і заходняя версіі;
  • Пераадоленне парадыгмы «постсавецкасці» і перспектывы беларускіх і ўкраінскіх даследаванняў у глабальным кантэксце.

Канферэнцыя прадугледжвае наступныя фарматы: дыскусіі, тэматычныя панэлі, працу ў групах.

Прымаюцца заяўкі на:

  •  арганізацыю тэматычных панэляў,
  •  арганізацыю дыскусій,
  •  індывідуальныя даклады.

Працоўныя мовы: англійская, беларуская, украінская.

Для таго каб прыняць удзел у канферэнцыі ў якасці выступоўцы, арганізатара панелі ці дыскусіі неабходна запоўніць анлайн-форму.

Тэрмін падачы заявак: да 15 ліпеня 2023.

Пры неабходнасці ўдзельнікі канферэнцыі могуць атрымаць падтрымку (travel grant памерам 400€) для ўдзелу у канферэнцыі.

На падставе канферэнцыі плануецца падрыхтаваць спецыяльны нумар часопісу Topos.

 Усе пытанні звязанныя з канферэнцыяй можна дасылаць на электронны адрас: decolonization-conference@ehu.lt

Больш падрабязная інфармацыя даступная тут. Інфармацыя на іншых мовах:

Назад