Выстава прысвечаная разбураным украінскім гарадам, якія можна пабачыць на фотапрацах украінскага фатографа і кінааператара Сяргея Міхальчука.
Сяргей Міхальчук – украінскі кінааператар, заслужаны дзеяч мастацтва Украіны, атрымаў ордэн за заслугі 3-й ступені ў 2021 годзе. Да паўнамаштабнага нападу ўдзельнічаў ў кінафестывалях, а пасля – вырашыў паказваць жахлівую штодзённасьць.
«Я ня мог не здымаць. Не усё, што я раблю зараз, я магу паказваць, па большасці здымаю для будучыні, але я магу ўплываць на грамадства праз свае працы. Камера – мая зброя ў сусвеце вар’яцтва» – Сяргей Міхальчук.
Працы зроблены на пачатку вайны і адлюстроўваюць увесь жах таго перыяду і страту чалавечага ў чалавеке.
Мы, як студэнты спадчыны, лічым важным не мінаць, не спыняцца, не баяцца, а рабіць крокі да прыняцьця сябе праз жах, боль і спачуванне.
Дзень: 5 красавіка 2023
Месца: вул. Савічаўс, 17, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Вільня