Круглы стол у Мінску «70-годдзе публікацыі эсэ „Другі пол“ Сымоны дэ Бавуар»

Цэнтр гендарных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) запрашае на круглы стол, прысвечаны 70-годдзю публікацыі эсэ «Другі пол» Сымоны дэ Бавуар. Імпрэза адбудзецца 12 верасня ў Французскай медыятэке ў Мінску пры супрацоўніцтве з Амбасадай Францыі ў Беларусі.

Сярод удзельнікаў круглага стала — выкладчыкі Департамента сацыяльных навук ЕГУ праф. Таццяна Шчыцова, праф. Альміра Уманава, д-р Уладзіслаў Іваноў, Вольга Гапеева.

Круглы стол адбудзецца 12 верасня а 18 гадзіне ў мінскай бібліятэцы імя А. Пушкіна па адрасе вул. Гікалы 4.

Назад