Курс OSUN «Гісторыя Света з 1300 года» прафесара Аляксандра Калбаскі

Курс OSUN «Гісторыя Света з 1300 года» доктара Аляксандра Калбаскі, прафесара акадэмічнага Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ, пачнецца 4 верасня.

Прафесар Аляксандр Калбаска запрашае ўсіх жадаючых адправіцца ў захапляльнае падарожжа ў часе.

Паважанае  студэнцтва!

Дазвольце некалькі каментароў адносна курса “History of the World (HOW) since 1300” Прынстан (ЗША)//Кембрыдж (Брытанія)//СУНІ і працэдуры запісу.

  1. Курс быў распрацаваны на базе Глабальнай Гістарычнай Лабараторыі Прынстанскага ўніверсітэта (ЗША) пад кіраўніцтвам прафесара Джэрэмі Адэльмана.
  2. Аб’ём курса 6 крэдытаў. Гэты курс перанясе нас у падарожжа ў мінулае. Як і многія іншыя даследчыкі, якіх вы сустрэнеце на сваім шляху, вы падарожнічаеце ў часе ад таго часу, калі войскі Чынгісхана заваявалі Пекін і Багдад у 13-м стагоддзі і Чорная смерць вынішчыла еўразійскі свет да глабальных мігрантаў і пандэмій нашых дзён. Ці дапамагаюць ранейшыя формы глабалізацыі зразумець наш уласны век? Як мы можам зразумець старыя і новыя глабальныя падзелы? Дынамікі камбінацый, адрозненняў і падзелаў шмат: духоўныя, эканамічныя, экалагічныя, ідэалагічныя, ваенныя і палітычныя.
  3. Мэта гэтага курса – зразумець вялікія сілы, якія збліжаюць часткі свету, а таксама тыя, што раз’ядноўваюць іх. Гэты курс унікальны не толькі сваім маштабам і размахам. Мы вывучаем сусветную гісторыю глабальна. Гэты курс спалучае вас са студэнтамі ў 25 месцах па ўсім свеце. Ад В’етнама і Лівана, да Францыі і Нігерыі, ад Аргенціны да Афганістана, студэнты сеткі АСУН праходзяць адзін і той жа курс адначасова і размяшчаюць і дзеляцца сваімі ідэямі на сайце галерэі курсаў.
  4. Працягласць курса 12 тыдняў – з 4-га верасня па 17 снежня 2023 года. Праграма прыкладаецца. Пачатак заняткаў у верасні, з аднаго боку, пракушаецца на вакацыі, з другога – дазваляе ўзяць у добрым рытме траціну вельмі няпростай дысцыпліны без перасячэння з асноўным аб’ёмам заняткаў.
  5. Мова выкладання – англійская.
  6. Курс выконваецца дыстанцыйна.
  7. У сувязі з пераходам прафесара Джэрэмі Адэльмана з 2023 года ў Кембрыжскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія) курс будзе выкладацца на платформе Кембрыджскага ўніверсітэту.
  8. Курс завяршаецца абавязковым іспытам і сертыфікатам ад абодвух універсітэтаў.
  9. Запіс на курс робіцца па адрасе coordination.osun@ehu.lt да 25 ліпеня 2023 года ўключна.
  10. Напаўняльнасць адной групы ад васьмі да дзесяці чалавек.
  11. Умова для тых, хто мае намер браць курс звыш вучэбнай праграмы. Цвяроза ўзважыўшы свае магчымасці і гатоўнасць працаваць у гэты перыяд накіраваць па тым жа адрасе кароткі (да 100 слоў) матывацыйны ліст, які гарантуе асабістую зацікаўленасць і гатоўнасць не сысці з дыстанцыі датэрмінова.

«Навошта студэнтам ЕГУ можа спатрэбіцца пагружэнне ў сусветную гісторыю на 700-гадовую глыбіню? Каб, вынырнуўшы ў 21 стагоддзі ў любой з краін свету, ведаць каго «свістаць наверх» і як напаўняць ветразі».

A course “History of the World since 1300” intro

Прафесар ЕГУ А. Калбаска

Назад