Публічная лекцыя «Сацыяльная дзяржава на польска-украінскім памежжы: жанчыны-рабочыя ў міжваенным Львове»

Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас 8 лютага на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.

Лектар – кандыдат гістарычных навук Ірына Склокіна.

Тэма: Сацыяльная дзяржава на польска-украінскім памежжы: жанчыны-рабочыя ў міжваенным Львове.

Лекцыя пачнецца ў 19:00 і будзе адбывацца ва аўдыторыі 303 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17).

Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз ZOOM, калі вы яшчэ не зарэгістраваліся на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму.

Цыкл публічных лекцый

Лекцыі будуць чытаць запрошаныя даследчыкі з Беларусі, Украіны і Расіі, якія атрымліваюць зараз стыпендыйную падтрымку ва ўніверсітэце. Адна з задач універсітэта – падтрымка тых навукоўцаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій і за выказванне антывайсковай пазіцыі. Таксама ўніверсітэт намагаецца падтрымліваць і навукоўцаў з Украіны, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі расійскай вайсковай агрэсіі. Мова лекцый – беларуская, украінская і расійская.

Назад