Лекцыя Уладзіміра Ляхоўскага «Нацыянальна-дзяржаўныя атрыбуты БНР: вядомыя і новыя факты»
14:40 22-03-2018
Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) запрашае акадэмічную супольнасць на лекцыю Уладзіміра Ляхоўскага «Нацыянальна-дзяржаўныя атрыбуты БНР: вядомыя і новыя факты», якая распачынае шэраг святочных мерапрыемстваў у гонар стагоддзя БНР.
Уладзімір Ляхоўскі, выбітны гісторык і даследчык беларускага нацыянальнага руху, распавядзе пра невядомыя старонкі гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама пра ролю вучнёўскай і студэнцкай моладзі ў чыннасці БНР.
Лекцыя пройдзе 22 сакавіка а 14:40 у 301 аўдыторыі навучальнага корпуса ЕГУ.