Пытанні, якія будуць абмяркоўвацца:
- 9 траўня 1945 г. Як гэта было? Што адбылося 8-га траўня? Чаму і якім чынам з’явілася свята 9 траўня ў СССР? Успомніць і пазнаць больш…
- Як савецкая ўлада выкарыстоўвала гэты дзень у мэтах сваёй прапаганды?
- Як адбывалася эвалюцыя (або дэградацыя) гэтага дня ад дня радасці і суму, дня памяці аб загінуўшых у Другой сусветнай вайне да свята «победобесия» і пампезнай дэманстарцыі мілітарных настрояў?
Мерапрыемства адбудзецца 8 траўня з 15.00 да 17.00, у Канферэнц-зале мемарыяла Тускуленай (Tuskulėnai Memorial, Žirmūnų g., 1F, Vilnius).
У мерапрыемстве прымуць удзел эксперты з Беларусі, Германіі, Украіны
Партнёры:
- Цэнтр даследаванняў генацыду і супраціву жыхароў Літвы;
- Беларускі інстытут публічнай гісторыі.