Рэгістрацыя на мерапрыемствы, прысвечаныя апостальскаму візіту Папы Рымскага Францішка ў Вільню

22-23 верасня Літву з апостальскім візытам наведае Папа Рымскі Францішак. Віленскае архібіскупства запрашае студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) прыняць удзел у сустрэчы Пантыфіка з моладдзю.

Згодна з праграмай апостальскага візыта, Папа Францішак зладзіць сустрэчу з моладдзю 22 верасня (субота) а 16:30 гадзіне на Кафедральнай плошчы ў Вільні. Важна! Рэгістрацыя адбываецца да 24 жніўня.

Назад