Прэзентацыя кнігі «Творы» Палуты Бадуновай у Мінску

11 траўня а 17:00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску адбудзецца прэзентацыя кнігі «Творы» Палуты Бадуновай. Укладальнік кнігі – лектар Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта д-р Уладзіслаў Іваноў. «Творы» з’явіліся ў Вільні ў выдавецтве Таварыства беларускай культуры ў Літве.

У кнігу ўключаныя вядомыя і ўпершыню друкаваныя творы дзяячкі і пісьменніцы, а таксама перавыдадзеныя казкі, якія ў 20-ых гадах мінулага стагоддзя пераклала Цётка Палута. А таму кніга будзе цікавая як дарослым, так і дзецям.

Кніга распачынае новую серыю «Гендарная БНР», бо закранае пытанне роўнасці жаночага і мужчынскага, часцяком нябачнага ці маргінальнага жаночага палітычнага. Новая серыя, такім парадкам, звяртае ўвагу чытацтва як на постаць першай беларускі на палітычным алімпе, так і на гендарны аналіз рэчаіснасці наагул.

Прэзентацыя адбудзецца па адрасе вул. М. Багдановіча 7а, Мінск (ст.м. Няміга)

Назад