Адкрытая лекцыя «Дзесяцігоддзе праграмы „Усходняе партнёрства“: Quo Vadis?» — гэта частка афіцыйнай праграмы працоўнага візіта Міністра ў Літву. Падчас лекцыі Міністр Э. Рынкевічс закране дасягненні першага дзесяцігоддзя існавання праграмы «Усходняе партнёрства», а таксама звярнецца да будучых накірункаў супрацы Еўрапейскага саюза і яго ўсходніх суседзяў.
Пасля ўступнага зварота Міністра Э. Рынкевічса адбудзецца сэсія пытанняў і адказаў. Яе мадэратарам выступіць кіраўнік Аддзела камунікацыі і развіцця ЕГУ Максімас Мілта.
Дата і час: 31 кастрычніка 10:00
Месца: аўдыторыя 110 навучальнага корпуса ЕГУ
Працоўная мова: ангельская
Эдгарс Рынкевічс займае пасаду Міністра замежных спраў Латвіі з 25 кастрычніка 2011 года. Да гэтага ён кіраваў Канцылярыяй Прэзідэнта Латвіі і больш за 10 гадоў займаў пасаду Дзяржаўнага сакаратара Міністэрства абароны Латвіі. Міністр Э. Рынкевічс з’яўляецца выпускніком Латвійскага ўніверсітэта і Нацыянальнага ўніверсітэта абароны ЗША.