Гэты семінар мае на мэце разгледзець, якім чынам дэбаты пра дэкаланізацыю, справакаваныя паўнамаштабным уварваннем Расеі ва Ўкраіну, уплываюць на разуменне гісторыі земляў Рэчы Паспалітай анексаваных Расійскай імперыяй ў канцы XVIII стагоддзя, з асаблівым акцэнтам на землі былога Вялікага княства Літоўскага і Правабярэжнай Украіны.
Аднадзённы семінар пройдзе ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і збярэ разам даследчыкаў з Украіны, Беларусі, Літвы, Польшчы і Нямеччыны зацікаўленых у параўначай і міждысцыплінарнай гісторыі Расейскай імперыі падчас доўгага XIX стагоддзя.
Семінар пройдзе ў ЕГУ у гібрыдным фармаце 14-га лютага 2024 года.