Ноч расстраляных паэтаў у Вільні

29 кастрычніка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае ўсіх жадаючых на акцыю памяці «Ноч расстраляных паэтаў».

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях менскай унутранай турмы НКУС было здзейснена жудаснае, беспрэцэдэнтнае забойства — было расстраляна больш за 100 чалавек. Амаль усе — прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі: творцы, вучоныя, дзяржаўныя дзеячы. Сярод расстраляных былі 22 пісьменнікі.

29 кастрычніка беларусы па ўсім свеце будуць узгадваць Чорную ноч у гісторыі Беларусі ў межах акцыі «Ноч расстраляных паэтаў».

Запрашаем беларусаў Вільні і ўсіх віленчукоў далучыцца да сусветнай акцыі — запаліць знічы, прачытаць улюбёныя вершы, разам успомніць тых, хто аддаў сваё жыццё і свабоду за вольную Беларусь.

У праграме акцыі памяці:

  • вершы закатаваных паэтаў і беларускіх палітвязняў;
  • знакавыя для беларусаў песні
  • успаміны і разважанні пра лёсы грамадства ў перыяд ад 1937 да 2021 гадоў.

Калі ласка, запоўніце невялікую форму па спасылцы, калі вы плануеце выступіць падчас акцыі.

Сустракаемся 29 кастрычніка а 19.00 у Вільні, у скверы каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду, Aukų g. 2A.

Далучайцеся! У складаныя часы важна быць разам.

Назад