Гук — важнае вымярэнне беларускага супрацьстаяння паміж рэжымам і пратэстоўцамі. У гэтым супрацьстаянні з’яўляюцца гучныя песні, крыкі і шумы, а таксама мабільныя прасторы і супольнасці; яно жа спараджае куды цішэйшыя сляды акустычнай параноі ды сістэмнага гвалту; у ім выпрацоўваюцца новыя рытмы і чутныя сімвалы.
Для больш камфортнага ўдзела ў мерапрыемстве прапаноўваем загадзя спампаваць Zoom.
- Як змяніўся беларускі саўндскейп у рамках пратэста на вуліцах і па-за імі?
- Чаму гук набыў такую важнасць у бягучых падзеях?
- Якую ролю грае музыка ў салідарізацыі і падтрымцы грамадскай супольнасці Беларусі?
На гэтыя і іншыя пытанні падчас вэбінара адкажуць спікеры:
- Павел Няхаеў — даследнік гуку і выкладнік ЕГУ, саўнд-дызайнер і электронны музыкант
- Анастасія Маркевіч — студэнтка ЕГУ, даследніца пратэставых саўндскейпаў Беларусі
На вебінары таксама чакаецца выступ удзельнікаў музычнай актыўнасці з Мінска.
Мадэратар: д-р Андрэй Ваз’янаў.