«Беларусь-2020: час перамен»: На гукавых барыкадах? Рытмы і галасы беларускага пратэсту

Фота: TUT.BY

7 снежня ў межах цыкла мерапрыемстваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта «Беларусь-2020: час перамен» Дэпартамент сацыяльных навук запрашае да ўдзелу ў адкрытым вэбінары «На гукавых барыкадах? Рытмы і галасы беларускага пратэсту».

Гук — важнае вымярэнне беларускага супрацьстаяння паміж рэжымам і пратэстоўцамі. У гэтым супрацьстаянні з’яўляюцца гучныя песні, крыкі і шумы, а таксама мабільныя прасторы і супольнасці; яно жа спараджае куды цішэйшыя сляды акустычнай параноі ды сістэмнага гвалту; у ім выпрацоўваюцца новыя рытмы і чутныя сімвалы.

ВАЖНА! Вэбінар пачнецца 7 снежня а 16:50 (па віленскім часе) / 17:50 (па мінскім часе). Насцісніце тут для рэгістрацыі

Для больш камфортнага ўдзела ў мерапрыемстве прапаноўваем загадзя спампаваць Zoom.

  • Як змяніўся беларускі саўндскейп у рамках пратэста на вуліцах і па-за імі?
  • Чаму гук набыў такую важнасць у бягучых падзеях?
  • Якую ролю грае музыка ў салідарізацыі і падтрымцы грамадскай супольнасці Беларусі?

На гэтыя і іншыя пытанні падчас вэбінара адкажуць спікеры:

  • Павел Няхаеў — даследнік гуку і выкладнік ЕГУ, саўнд-дызайнер і электронны музыкант
  • Анастасія Маркевіч — студэнтка ЕГУ, даследніца пратэставых саўндскейпаў Беларусі

На вебінары таксама чакаецца выступ удзельнікаў музычнай актыўнасці з Мінска.
Мадэратар: д-р Андрэй Ваз’янаў.

Назад