Летні дэмакратычны лагер ЕГУ

Фота: Alexandra Murashko

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб’яўляе набор слухачоў для ўдзелу ў летнім дэмакратычным лагеры, які пройдзе з 20 па 26 ліпеня на віле “Pievų Menė” непадалёк ад Вільні.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ЕГУ, якія навучаюцца на універсітэцкіх курсах, якія хочуць атрымаць новыя веды, навыкі і ўменні.

Рабочыя мовы лагера – беларуская і руская; праграма і навучальныя матэрыялы распрацоўваюцца на беларускай і англійскай мовах.

Праграма ўключае лекцыі і дыскусіі аб пагрозах дэмакратыі ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе пасля пачатку расійскай агрэсіі ў Украіне, зменах у міжнародных адносінах, наступствах міграцыйных працэсаў і супрацьдзеянні распальванню нянавісці.

Калі вы хочаце развіць крытычнае мысленне і лідэрскія якасці і хочаце атрымаць новы вопыт навучання з выкарыстаннем інавацыйных інтэрактыўных інструментаў, тады запоўніце форму па спасылцы.

Удзел у лагеры бясплатны. Выдаткі на пражыванне, харчаванне і праезд ад месца сустрэчы ў Вільні пакрываюцца арганізатарамі.

Апошні тэрмін падачы запоўненых анкет – да 23.00 15 чэрвеня 2022 года.

Мы звяжамся з кандыдатамі, адабранымі для ўдзелу ў лагеры, пасля 20 чэрвеня. Па любых пытаннях, калі ласка, пішыце Аляксею Ластоўскаму па адрасе belarus_ukraine@ehu.lt

Назад