Падчас фестывалю адбудуцца дыскусіі і круглыя сталы, майстар-класы і прэзентацыі новых кніг беларускіх выдавецтваў, мастацкія чытанні і выступы-перформансы актораў, сустрэчы з цікавымі асобамі, пераможцамі і сябрамі журы літаратурных прэмій, і шмат якія іншыя літаратурныя і калялітаратурныя імпрэзы, прысвечаныя беларускай інтэлектуальнай кнізе.
28 траўня лектар Акадэмічнага дэпартамента сацыяльных навук ЕГУ д-р Уладзіслаў Іваноў прэзентуе ўласнае эсэ «Гід па фэмінізацыі беларускай мовы» і правядзе дыскусію на тэму «Фэмінізм і мова ў 19-21 стст.». 29-30 траўня пройдзе воркшоп асістэнткі Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ, дактаранткі ЕГУ Ксеніі Шталенковай «Кніга: не толькі тэкст», прысвечаны развіццю літаратурных навыкаў. 30 траўня прафесар Акадэмічнага дэпартамента сацыяльных навук ЕГУ Альміра Усманава выступіць з лекцыяй «Лёс кнігі пасля “Смерці аўтара”», прафесар Акадэмічнага дэпартамента сацыяльных навук ЕГУ Алег Брэскі правядзе семінар-прэзентацыю «Канстытуцыя для Еўропы». Таксама 30 траўня дактарантка Ксенія Шталенкова выступіць з кнігаабзорам уласнага твора «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах». Праф. Альміра Усманава і лектар Акадэмічнага дэпартамента сацыяльных навук Вікторыя Канстанцюк прэзентуюць інтэлектуальныя часопісы ЕГУ «Перекрёстки» і «Топос».
31 траўня кіраўніца беларускага ПЭН-Цэнтру, выпускніца ЕГУ Таццяна Нядбай правядзе дыскусію «ХХ стагоддзе ў ідэях: ад тэорыі да практыкі», прысвечаную публікацыі перакладу кнігі «Тэорыі літаратуры ХХ ст.». Акрамя гэтага, прафесар Акадэмічнага дэпартамента сацыяльных навук Андрэй Горных правядзе круглы стол «Маркс у пост-індустрыяльную эпоху», прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння мысляра.
Запрашаем азнаёміцца з праграмай мерапрыемстваў фестывалю.