Сустрэча «Алесь Бяляцкі – змагар за свабоду»

Шаноўнае спадарства!

Мы сардэчна запрашаем вас на сустрэчу «Алесь Бяляцкі – змагар за свабоду», якая адбудзецца 30 сакавіка а 17 гадзіне (аўд. 110, вул. Савічаўс, 17, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Вільня).

Сустрэча, прысвечаная беларускаму лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, арганізавана Цэнтрам беларускіх і рэгіянальных даследаванняў, а таксама Цэнтрам канстытуцыяналізму і правоў чалавека Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Мерапрыемства дасць магчымасць даведацца пра дзейнасць Беларускага грамадскага дзеяча і праваабаронцы, Алеся Бяляцкага. Больш за тое, падчас сустрэчы вы пазнаёміцеся і з жонкай Нобелеўскага лаўрэата – Наталляй Пінчук.

Адбудзецца відэапрэзентацыя выступу Алеся Бяляцкага перад ягоным арыштам, а таксама чытанне твораў праваабаронцы, выступы сяброў і аднадумцаў.

Наталля Пінчук скончыла Гомельскі ўніверсітэт па спецыяльнасці выкладчык гісторыі. Яна выкладала ў Беларускім гуманітарным ліцэі, Беларускай акадэміі мастацтваў. Аўтарка артыкулаў пра беларускае ювелірнае мастацтва сярэднявечча, кнігі пра ювелірнае мастацтва Беларусі, а таксама падручніка па гісторыі Беларусі для замежных студэнтаў.

Мы запрашаем усіх жадаючых!

Праграма.

Калі ласка, пацвердзіце сваю прысутнасць тут да 30 сакавіка, 11.00.

Назад