Цэнтр беларускiх і рэгіянальных даследванняў прапануе для студэнтаў цыкл лекцыяў
08-04-2024 - 24-04-2024
Хто першым засяліў Амерыку? Што амерыканскія індэйцы дапамаглі зразумець эўрапейскім інтэлектуалам XVI стагоддзя? Дзе з’явіліся першыя муміі? Чаму індэйцам не давалі спакою ўласныя галовы? Хто і чаму будаваў піраміды і рабіў гіганцкія выявы ў пустэльні? Адкуль у старажытным горадзе магіла “астранаўта”? Навошта індэйцам мая быў патрэбен дакладны каляндар? Дзе і калі ў Новым Свеце існавала першая сацыялістычная імперыя? “Канец свету-2012” – што гэта было? Дзе ў сучаснай Амерыцы жывуць дзеці Сонца, і дзе людзі спрабуюць будаваць жыццё на падмурку “ідэялёгіі старажытных мая”? Як старажытная спадчына пагражае сучасным дзяржаўным межам?
Атрымаць на гэтыя ды іншыя пытанні можна будзе ў рамках цыклу лекцыяў:
“ЦЫВІЛІЗАЦЫІ СТАРАЖЫТНАЙ АМЕРЫКІ: СВЕТ, ЯКІ НЕ СКОНЧЫЎСЯ”
Цыкл складаецца з 6 лекцыяў разлічаных на студэнтаў ўсіх курсаў і праграм, якiя цікавяцца старажытнай і сучаснай Амерыкай. Працягласць кожнай лекцыі – гадзіна, пасля чаго можна задаць пытанні і падыскутаваць з лектарам.
Лекцыі будуць праходзiць па панядзелках і серадах з 8 па 24 красавіка
Пачатак лекцыяў – 18.30
Наведванне – вольнае.
Адрас Karolina (Sausio 13-osios g. 2)
Магчыма і анлайн падлучэнне.
Лекцыі чытае кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін.