Цэнтр канстытуцыяналізму і правоў чалавека: адукацыйныя і актывісцкія магчымасці

Прывітанне! Магчыма, вы нешта чулі пра Цэнтра канстытуцыяналізму і правоў чалавека.

Калі не – зараз падзелімся навінамі. 18-19 кастрычніка запрашаем усю супольнасць ЕГУ на знаёмства: Цэнтр распавядзе пра сябе і сваіх партнёраў – моладзевыя арганізацыі.

Гаворка будзе пра адукацыйныя і актывісцкія актыўнасці. Вось з кім вы здолееце пазнаёміцца:

  • Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РADA» (сайт і сацыяльныя сеткі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі);
  • Задзіночанне беларускіх студэнтаў (прызнанае экстрэмісцкім фарміраваннем), adu.place;
  • Цэнтр новых ідэй (сацыяльныя сеткі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі);
  • Моладзевы блок (прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем);
  • Маладыя еўрапейскія амбасадары;
  • Майстэрня паштовак салідарнасці.

Рэгіструйцеся па спасылцы, а мы абяцаем незвычайны фармат знаёмстваў.

А калі ў вас не атрымаецца пазнаёміцца ўжывую, то дзелімся навінамі тут. Падпісвайцеся на інстаграм @ehucchr, каб не прапусціць навіны пра іншыя магчымасці.

Напрыклад, нядаўна Цэнтр арганізаваў панэль на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі і плануе публікацыю работ нашых сяброў. Яшчэ Цэнтр арганізоўвае навуковыя семінары пра правы чалавека (маеце ідэю? зрабіце свой!) і ладзіць школы правоў чалавека (з лістапада пачнецца новы паток курса «Адвакаты за вяршэнства права»).

Назад