Цэнтр канстытуцыяналізму і правоў чалавека ЕГУ запрашае да ўдзелу ў Summer University

Цэнтр канстытуцыяналізму і правоў чалавека ЕГУ запрашае да ўдзелу ў Summer University па тэме «Грамадзянская супольнасць і дэмакратыя».

Школа пройдзе 31 ліпеня – 4 жніўня (анлайн – далучайцеся адкуль заўгодна!), заяўкі прымаем да 25 ліпеня.

Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская.

Каб далучыцца, запоўніце кароткую заяўку. Мы дбаем пра бяспеку ўдзельнікаў і ўдзельніц з Беларусі.

Запрашаем маладых беларусаў і беларусак, якія жывуць у Беларусі альбо па-за яе межамі і цікавяцца пытаннямі грамадзянскай супольнасці ды дэмакратыі ў Беларусі.

Табе дакладна да нас, калі:

  • Хочаш больш даведацца пра беларускую грамадзянскую супольнасць,
  • Цікавішся, як звязаныя правы чалавека і дэмакратыя,
  • Задумваешся, што чакае Беларусь наперадзе.

Адказы на гэтыя пытанні вы будзеце шукаць разам з экспертамі з міжнародных і беларускіх арганізацый.

Пасля Summer University у вас будзе магчымасць пачаць супрацу з выбітнымі беларускімі арганізацыямі.

Удзел у школе дае 3 ETCS.

Summer University праводзіцца ў партнёрстве з Цэнтрам новых ідэй і моладзевым саветам «РАДА».

Назад