Цырымонія адкрыцця аўдыторыі імя Конрада Адэнаўэра ў ЕГУ

Фота: Міндаўгас Мікуленас

18 снежня ў навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) пройдзе Цырымонія адкрыцця аўдыторыі імя Конрада Адэнаўэра.

У знак прызнання шматгадовага паспяховага супрацоўніцтва паміж ЕГУ і Фондам Конрада Адэнаўэра аўдыторыя 106 ЕГУ будзе названая ў гонар былога канцлера Федэратыўнай Рэспублікі Германіі, яркага еўрапейскага дзяржаўнага дзеяча і аднаго з ініцыятараў працэсаў еўрапейскай інтэграцыі пасля Другой сусветнай вайны д-ра Конрада Адэнаўэра.

Прэзідэнт ЕГУ праф. Анатоль Міхайлаў і кіраўнік беларускага офісу фонду Конрада Адэнаўэра д-р Вольфганг Зэндэр звярнуцца з вітальным словам да гасцей цырымоніі.

Адкрыццё аўдыторыі Конрада Адэнаўэра адбудзецца 18 снежня ў 17:00 у навучальным корпусе ЕГУ (вул. Савічаўс, 17).

Фонд імя Конрада Адэнаўэра з’яўляецца адным з асноўных партнёраў ЕГУ. У лістападзе 2017 года былы старшыня фонду д-р Ханс-Герт Пётэрынг быў узнагароджаны ступенню Ганаровага доктара ЕГУ.

Назад