У ЕГУ адбудзецца творчая сустрэча з паэтам, празаікам, сцэнарыстам і рэжысёрам Альвідасам Шляпікасам

18 красавіка (аўторак) у Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце (аўд. 110), у межах курсу «Родная Еўропа: літаратурная геаграфія сучаснай беларускай, літоўскай, польскай, украінскай культуры», адбудзецца творчая сустрэча з паэтам, празаікам, сцэнарыстам і рэжысёрам Альвідасам Шляпікасам.

Пісьменнік апавядзе пра сваю кнігу апавяданняў «Бог дажджу», што выйшла па-беларуску ў выдавецтве «Логвінаў», а таксама пра раман «Маё імя – Марытэ».

Вершы і фрагменты прозы аўтара прагучаць у літоўскім арыгінале і ў беларускіх перакладах.

Мадэратар – Андрэй Хадановіч.

Пачатак а 16.50.

Назад