Ў ЕГУ адбудзецца творчая сустрэча з літоўскім драматургам і празаікам, сцэнарыстам і рэжысёрам Марусам Івашкявічусам

23 траўня ў ЕГУ, у межах літаратурнага курсу «Родная Еўропа» (Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследванняў, Дэпартамент гуманітырных навук і мастацтваў), адбудзецца творчая сустрэча з вядомым літоўскім драматургам і празаікам, сцэнарыстам і рэжысёрам Марусам Івашкявічусам. Шчырая размова пра літаратуру і тэатр, гісторыю і сучаснасць, вайну і дыктатуру, культуру і кэнсэлінг, Украіну і Беларусь, і многае іншае.

Мадэратар – Андрэй Хадановіч.

Марус Івашкявічус (1973) – аўтар раманаў «Гісторыя з хмары» і «Зялёныя», а таксама шматлікіх паспяховых тэатральных п’есаў, напісаных як на літоўскай, так і на рускай мове. Лаўрэат шматлікіх прэміяў і ўзнагародаў, сярод якіх медаль «За заслугі перад Літвой» (2014), прэмія «Залатая маска» ў намінацыі «Найлепшая праца драматурга» (2017), а таксама Нацыянальная прэмія Літвы па культуры і мастацтву (2018). Чалавек года, паводле Літоўскага радыё, за ініцыятыву Марша памяці ахвяраў Халакосту (2016). Аўтар мае беларускія карані, не раз наведваў нашую краіну і нават напісаў эсэ «Быў у Беларусі, альбо Спроба прымусіць кроў загаварыць» (2006).

Пачатак а 16.50, а. 221, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Savičiaus g. 17).

Уваход вольны.

Назад