У ЕГУ пройдзе цырымонія ўручэння дыпломаў 2023 года

29 чэрвеня ў 13:00 у будынку віленскай Ратушы пройдзе ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам ЕГУ 2023 года. Чакаецца, што выпускнікамі ЕГУ сёлета стануць 150 будучых бакалаўраў і магістраў.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікаў цырымоніі павіншуе кіраўніцтва ўніверсітэта, сябры і партнёры ЕГУ. Выпускнікі атрымаюць бакалаўрскія і магістарскія дыпломы з рук рэктара праф. Кшыштафа Рыбиньскі.

У рамках цырымоніі будзе ўручаная штогадовая ўзнагарода Выдатнаму выпускніку ЕГУ.

Увечары адбудзецца традыцыйная сустрэча выпускнікоў (месца і час удакладняюцца). Запрашаем усіх жадаючых выпускнікоў і выкладчыкаў Універсітэта прыняць удзел у сустрэчы.

Назад