У Ратушы адбудзецца цырымонія адкрыцця навучальнага года 2023/24

2 кастрычніка 2023 года ў будынку віленскай Ратушы пройдзе цырымонія адкрыцця акадэмічнага года 2023/2024.

У гэты асаблівы дзень студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта збяруцца разам, каб адзначыць старт навучальнага года і падзяліцца натхненнем перад пачаткам новага этапу.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымуць удзел ганаровыя госці цырымоніі, члены Агульнага сходу саўладальнікаў і Кіраўнічай рады, кіраўнікі дэпартаментаў і аддзелаў Універсітэта.

З прывітаннем да студэнцкай, акадэмічнай і прафесійнай супольнасці Універсітэта звернецца рэктар ЕГУ прафесар Кшыштаф Рыбіньскі.

З музычнымі кампазіцыямі выступяць знакамітыя выканаўцы.

Па добрай універсітэцкай традыцыі пасля афіцыйнай часткі цырымоніі адбудзецца разразанне прывітальнай торта. Гэты жэст сімвалізуе пачатак навучальнага года, багатага новымі ведамі, творчымі адкрыццямі і выбітнымі дасягненнямі.

Тым, хто плануе наведаць цырымонію, неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму да 30 верасня. Таксама будзе магчымасць далучыцца да YouTube-трансляцыі.

Пачатак цырымоніі а 13:00 (па Вільні і Мінску).

З нецярпеннем чакаем сустрэчы з вамі і спадзяемся, што гэты год будзе яркім, натхняльным і плённым!

Не забудзьцеся выкарыстоўваць наш хэштэг на гэты дзень: #EHUCLASS2023

Назад