ЕГУ сумесна з Трэнінг-цэнтрам праекта «Універсітэт без межаў» запрашае прыняць удзел у курсе «Асоба Францішка Скарыны ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу»

Паважаныя студэнты, калегі!

ЕГУ сумесна з Трэнінг-цэнтрам праекта «Універсітэт без межаў» запрашае вас далучыцца да бясплатнага навучальнага курса «Асоба Францішка Скарыны ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу».

Курс створаны выкладчыкамі ЕГУ, экспертамi праекта «Універсітэт без межаў», аўтарамі канцэпцыі «Асоба Францішка Скарыны ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу» – Аляксандрам Калбаскам і Сяргеем Харэўскім.

Курс мае на мэце засваенне слухачамі ведаў па гісторыі ідэй Усходняй і Цэнтральнай Еўропы канца XV – першай паловы XVI стст. у на прыкладзе асобы Францішка Скарыны. Вывучаецца асабісты лёс і спадчына Скарыны ў кантэксце гісторыі культуры, навукі і рэлігіі яго эпохі. Курс складаецца з чатырох асноўных модуляў: адукацыя ў эпоху Скарыны; шляхі культуры Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы; кніжная культура, медыцына і садова-паркавая культура Еўропы ў кантэксце дзейнасці Скарыны; асабісты лёс чалавека, асабістыя стратэгіі той эпохі на прыкладзе Скарыны. Атрыманыя веды і навыкі стануць падставаю для рэалізацыі індывідуальных творчых і даследчыцкіх праектаў, звязаных з тэматыкай курса.

Курс будзе арганізаваны ў дыстанцыйным фармаце з кантактнымі анлайн-заняткамі ў прасторы Zoom у вячэрні час. Працягласць курса: травень – чэрвень. Пачатак сустрэч: 9 траўня 2023 г.

Каб далучыцца да курсу неабходна прайсці працэдуру рэгістрацыі. Колькасць месцаў: 20 + 5 удзельнікаў у лісце чакання.

Назад