Вандроўка ЕГУ па унікальных краявідах Вільні

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) запрашае студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта далучыцца да  пешай восеньскай нядзельнай вандроўкі па ўнікальных краявідах Вільні, якая адбудзецца 18-га лістапада. Вандроўку правядзе Кіраўнік акадэмічнай часткі ЕГУ праф. Аляксандр Калбаска.

Удзельнікі вандроўкі пабачаць

  • Калну паркас з  гарою “Трох крыжоў”: помнікам Гаспару Бекешу;
  • Помнік тром братам Вілейшам;
  • Краявіды ўзбярэжжа рэчак Вільні і Нерыса (Віліі);
  • 7  мастоў і іх канструктыўна-матсцкае вырашэнне;
  • Парк Вінгіс (уключаныя гарачыя напоі);
  • Іншыя цікавосткі.

Месца выхада і вяртання — навучальны корпус ЕГУ (вул. Савічаўс, 17). Вандроўка пачнецца а 10-й гадзіне. Пряцягласць у прасторы  — 13-15 км, Працягласць па часе — 3,5-4 гадзіны. З сабою трэба мець зручнае адзенне і абутак. Вандроўка адбудзецца пры любым надвор’і.

Назад