Тэма паседжання — «Цана кампрамісу». Мадэратарам запрошаны літаратуразнавец Аляксандр Фядута. Раней гасцямі «Інтэлектуальнага клуба» былі перакладчыца, паэт і тэолаг Вольга Седакова, пісьменнікі Уладзімір Сарокін, Людміла Уліцкая, Рута Ванагайце, рэжысёр Аляксандр Сакураў, палітолаг Станіслаў Бялкоўскі, дакументаліст і фатограф Ян Арт’юс Бертран ды іншыя.
Паседжанне адбудзецца а 19:00. Каб зарэгістравацца, неабходна даслаць імя і фамілію на эл. адрас alexievich.club@gmail.