Выступ Нонканформнасць у Менску часоў “адлігі”: Кім Хадзееў, Эдуард Гарачы і іх кампанія

У Белаурусім музэі ў Вільні адбудзецца выступ Нонканформнасць у Менску часоў “адлігі”: Кім Хадзееў, Эдуард Гарачы і іх кампанія. Дакладчык: Уладзімір Валодзін (Еўрапейскі ўніверсітэцкі інстытут, Фларэнцыя).

25 студзеня 1962 года, КДБ затрымаў восем менскіх маладзёнаў. Двое з іх, Кім Хадзееў і Эдуард Гарачы, былі затым арыштаваныя і абвінавачаныя ў “антысавецкай агітацыі і прапагандзе”. Віна групы была ў тым, што яны чыталі прывезены з Масквы самвыдат – мастацкія творы пісьменніка-авангардыста Паўла Уліціна. 

У выступе Уладзімір Валодзін распавядзе пра групу Хадзеева, а на яе прыкладзе – пра некаторыя асаблівасці “адлігі” у Беларусі. Як выглядаў самвыдат пачатку 60-х? Якімі былі гендэрныя дачыненні ў нонканфармісцкіх супольнасцях БССР 60-х гадоў? Які арсенал захадаў ужывалі ўлады для стрымання нонканформнай моладзі? 

Ладны час будзе адведзены на пытанні і дыскусію. 

Выступ адбудзецца ў Белаурусім музэі ў Вільні (Vilniaus g. 20) 26.06 у 18:00.

Назад