Студэнцкі вэбінар з выпускніком Цімафеем Акудовічам

29 траўня Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае студэнтаў на вэбінар прысвечаны экскурсійнай справе і музейнай ахове ў Беларусі. Вэбінар зладзіць выпускнік магістарскай праграмы «Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны» 2011 года Цімафей Акудовіч.

Цімафей Акудовіч  бадай што адзін з найбольш вядомых сучасных гідаў па Беларусі, які з’яўляецца адным з арганізатараў «Фэста экскурсаводаў». У сённяшні час Цімафей з’яўляецца сябрам Беларускага камітэта Міжнароднага савета па захаванні помнікаў і славутых месцаў (ICOMOS) ды кіраўніком экскурсійнага праекта «Набліжэнне».

Увага! Вэбінар адбудзецца 29 траўня а 13:30 і будзе праведзены праз платформу BlueJeans. Каб далучыцца, калі ласка, націсніце тут.

Вэбінар адбудзецце ў фармаце пытанняў-адказаў, мадэратар сустрэчы — праф. Аляксандр Калбаска.

Да пачатку вэбінара запрашаем азнаёміцца з апошняй анлайн-экскурсіяй выпускніка ЕГУ, прысвечанай гісторыі мінскіх эпідэмій

Назад