Больш за 40 гадоў заходняя паліталогія аперуе паняццем «гендара», якое стала новай значнай прызмай, падыходам у палітыцы. Калі спачатку гендар / гендарны падыход разглядаў толькі пытанне / праблему разрыву паміж палітычным удзелам мужчын і жанчын і ў сувязі з гэтым нязначную прысутнасць жанчын у палітыцы на ўсіх узроўнях, то паступова ў палітыцы ўзнікла новая шматвектарная гендарная перспектыва. Цяпер ставіцца пад сумнеў не толькі палітычны ўдзел мужчын і жанчын, цяпер гендарная прызма ахоплівае ўсе палітычныя з’явы: дзяржаву, урад, грамадзянства, законы. Цяпер палітыка не проста сціпла цікавіцца і шукае месца для жанчын, але пераглядае адносіны паміж мужчынам і жанчынай, крытычна ставячы пад сумнеў традыцыйнае месца мужчын у палітыцы і грамадстве.
Аднак у больш шырокай перспектыве гендар у палітыцы клапоціцца не толькі аб роўнасці полаў, але і аб роўнасці сэксуальнасцяў, што часта выклікае антыгендарныя настроі як у дэмакратыі, так і ў недэмакратыі.
Падчас вэбінара лектар, каардынатар Цэнтра гендарных даследаванняў ЕГУ, д-р Уладзіслаў Іваноў раскажа:
- Аб паняцці «гендар» і яго месцы ў палітыцы;
- Пра тое, як з параўнання разрыву ў колькасці мужчын і жанчын «ва ўладзе», гендарнае пытанне вырасла ў паняцце, якое ахоплівае ўсе сучасныя палітычныя з’явы;
- Аб адрозненнях паміж роўнасцю полаў і роўнасцю сэксуальнасцяў;
- Аб антыгендарных рухах у дэмакратычных і недэмакратычных грамадствах;
- І многае іншае.
Важна! Вэбінар адбудзецца 3 чэрвеня ў 17:00 (па літоўскім часе) праз прыкладанне Zoom. Для ўдзелу абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.
Мовы мерапрыемства: руская, беларуская.
У рамках Прыёмнай кампаніі 2021-ага года кожны тыдзень выкладчыкі, студэнты, супрацоўнікі ўніверсітэта і запрошаныя спікеры будуць праводзіць вэбінары для абітурыентаў на актуальныя тэмы ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук і мастацтваў, а таксама выступаць на тэмы, звязаныя з паступленнем і праграмамі ўніверсітэта.