Вэбінар для абітурыентаў «Што такое спадчына і чаму гэта важна?»

5 ліпеня Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае абітурыентаў, іх бацькоў і ўсіх жадаючых на вэбінар «Што такое спадчына і чаму гэта важна?»

Падчас вэбінара лектар Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі:

  • раскажа, што такое спадчына і чаму неабходна яе вывучаць;
  • паразважае пра тое, ці магчымая будучыня без мінулага;
  • пагрузіць удзельнікаў у чароўны свет мастацтва і гісторыі;
  • адкажа на пытанні абітурыентаў аб праграме «Еўрапейская спадчына».

ВАЖНА! Вэбінар адбудзецца 5 ліпеня а 17:00 у Zoom. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

У рамках Прыёмнай кампаніі-2022 Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт штотыдзень праводзіць вэбінары для абітурыентаў, падчас якіх распавядае пра паступленне ва ўніверсітэт, даступныя праграмы, жыццё ў Вільні і шмат іншага. Сачыце за абнаўленнямі на сайце і ў сацыяльных сетках ЕГУ (@ehuofficial).

Назад