Падчас вэбінара лектар ЕГУ, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі раскажа:
- Пра Вільню як прыклад разнастайнасці еўрапейскіх культур;
- Пра тое, што робіць Вільню асаблівым горадам;
- Пра матар’яльную і нематар’яльную спадчыну горада;
- І шмат іншае.
Важна! Вэбінар адбудзецца 15 чэрвеня а 17:00 (па літоўскім часе) праз Zoom. Для ўдзелу абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.
Мовы мерапрыемства: руская ды беларуская.
У рамках Прыёмнай кампаніі 2021-ага года кожны тыдзень выкладчыкі, студэнты, супрацоўнікі ўніверсітэта і запрошаныя спікеры будуць праводзіць вэбінары для абітурыентаў на актуальныя тэмы ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук і мастацтваў, а таксама выступаць на тэмы, звязаныя з паступленнем і праграмамі ўніверсітэта.