ЕГУ запрашае на зімовыя Дні адкрытых дзвярэй у Вільні

1-2 лютага Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) ладзіць зімовыя Дні адкрытых дзвярэй у Вільні і запрашае да ўдзелу старшакласнікаў беларускіх школ, гімназій і ліцэяў. Падчас мерапрыемства абітурыенты атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з навучальнымі праграмамі, магчымасцямі ўдзелу ў праграмах абмену Erasmus+ і Сampus Europae, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ. У гэтым годзе ўніверсітэт таксама прапануе абітурыентам прыняць удзел у адмысловым семінары «Я (не) гуманітарый».

Традыцыйна абітурыенты змогуць здаць уступныя іспыты па эсэ, кампазіцыі і англійскай мове для паступлення на навучальныя праграмы ЕГУ.

ЕГУ дапамагае вучням і студэнтам ВНУ атрымаць бясплатную візу для наведвання мерапрыемства. Рэгістрацыя ўдзельнікаў на мерапрыемства з візавай падтрымкай пройдзе да 24 лістапада. Рэгістрацыя без візавай падтрымкі адбудзецца да 23 студзеня.

Па гэтай спасылцы можна зарэгістравацца на Дні адкрытых дзвярэй. Падрабязнасці і праграма мерапрыемства – на рускамоўнай версіі сайта ўніверсітэта.

Назад