Арганізацыйны камітэт абвясціў збор індывідуальных заявак.
Па ініцыятыве навуковага накірунку Цэнтру, адкрыта панэль – «Канстытуцыйны працэс у Рэспубліцы Беларусь і правы чалавека».
Запрашаем сяброў Цэнтра, асацыяваных сяброў а таксама тых, хто праводзіць даследаванні ў сферы канстытуцыяналізму і правоў чалавека далучыцца да нашай навуковай супольнасці і падаць свае індывідуальныя заяўкі.
Дэдлайн падачы тэзісаў – 15 траўня, памер – 2-4 тысячы знакаў.
Больш інфармацыі на сайце арганізатараў.
Кангрэс з‘яўляецца выдатнай магчымасцю для абмену думкамі і ідэямі, распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, усталявання кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і іншых краін.
На падставе матэрялаў выступленняў на панэлі Кангрэса «Канстытуцыйны працэс у Рэспубліцы Беларусь і правы чалавека» плануецца падрыхтоука зборніка навуковых прац.