Запрашаем на Цырымонію адкрыцця новага корпуса ЕГУ!

Фота: Kilimas Arts

У Дзень прыняцця канстытуцыі Рэчы Паспалітай (3 траўня) адбудзецца ўрачыстая Цырымонія адкрыцця новага корпуса Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), які месціцца ў былым Аўгустынскім кляштары ў Старым горадзе Вільні.

ЕГУ запрашае ўсіх студэнтаў, выкладчыкаў, выпускнікоў ды сяброў універсітэта прыняць удзел у Цырымоніі адкрыцця навучальнага корпуса, якая адбудзецца 3 траўня а 11:30.

Корпус былога Аўгустынскага кляштара быў перададзены ўніверсітэту пастановай XVII Урада Літвы. Да апошняга часу супольнасць ЕГУ вычылася ды працавала ў навучальным корпусе на вул. Валакупю, медыя-цэнтры на вул. С. Канарскё ды адміністратыўным корпусе на вул. Таўра.

Падрабязная праграма мерапрыемств даступная анлайн.

Назад