Прававая клініка як сектар Цэнтра канстытуцыяналізму і праў чалавека дзейнічае з 2021-га года. Мы займаемся адукацыяй у сферы правоў чалавека, а таксама – практыкай у правааборане. Такім чынам адбываецца ўзаемавыгадная супраца: студэнты атрымліваюць магчымасць рэальнай прававой практыкі, а беларуская грамадзянская супольнасць мае доступ да юрыдычнай дапамогі.
Цяпер мы хочам расказаць пра сябе: паказаць наш падыход да канцэпцыі правоў чалавека, падзяліцца магчымасцямі і планамі, прэзентаваць нашых партнёраў.
Мы чакаем вас, калі вы хочаце:
- дапамагчы беларускай грамадзянскай супольнасці;
- займець досвед у юрыдычнай сферы і не толькі (у ЕГУ можа быць залічаны як практыка!);
- даведацца болей пра правы чалавека;
- удзельнічаць у варкшопах Прававой клінікі надалей.
Для ўдзелу зарэгіструйцеся па спасылцы.