Запрашэнне на Online Science Shop Café 17 студзеня

Мэта Science Shop Café – гэта абмеркаванне запытаў НДА, планаванне курсаў і дыпломных праектаў студэнтаў, а таксама магчымасцей праграмнай рэалізацыі праектаў у вясеннім семестры. Кафэ будзе праводзіцца анлайн у 15:00 па вільнюсскім часе і адкрыта для ўсіх, хто цікавіцца далучэннем да Science Shop у вясной 2024 года.

Калі ласка, зарэгіструйцеся – уваход даступны толькі па папярэдняй рэгістрацыі.

Партнёрская праграма Science-Shop была запушчана ў Central European University сумесна з ЕГУ пры падтрымцы Open Society University Network у 2021/2022 акадэмічным годзе. Праграма накіравана на праектную дзейнасць у полі грамадзянcкіх ініцыятыў у межах навучальных курсаў, практык, курсавых/гадавых прац, а таксама дыпломных прац, што рэалізуюцца ў ЕГУ.

Калі вы хочаце азнаёміцца з нашымі праектамі акадэмічнага года 2022/2023, запрашаем паглядзець нашу брашуру.

Калі ўзнікнуць пытанні, пішыце: ehuscienceshop@ehu.lt

Назад