Секцыі і панэлі могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін ці даследчых накірункаў. Пры падачы матэрыялаў арганізацыйны камітэт не ставіць дакладных тэматычных ці дысцыплінарных абмежаванняў, пакідаючы магчымасць прадстаўнікам акадэмічнай і экспертнай супольнасці самастойна артыкуляваць свае прыярытэты і зацікаўленасці.
Секцыі i панэлі могуць быць дысцыплінарнымі, тэматычнымі ці вузкаспецыялізаванымі. Таксама прымаюцца заяўкі на арганізацыю круглых сталоў, майстар-класаў, публічных прэзентацый і г.д.
Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні тэматычных прыярытэтаў Кангрэса.
Заяўнікамі могуць быць асобы, а таксама зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі.
Заяўкі прыймаюцца да 5 сакавіка. Для падачы заяўкі неабходна запоўніць анлайн-форму.
Онлайн даступныя прыклады назваў секцый, панэляў, круглых сталоў і г.д. у праграмах Кангрэса 2015, 2016, 2017 гадоў.
Дадатковыя пытанні можна задаць па эл пошце icbs @ palityka.org .
Арганізатарамі і партнёрамі Кангрэса выступаюць: Інстытут “Палітычная сфера” (Мінск), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня), Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (Каўнас), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Каўнас, Вільня), Міністэрства замежных спраў Літвы і іншыя.
Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якой бяруць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання палітыкі, грамадства і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэса з’яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, ўсталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і іншых краін.
Традыцыйна на Кангрэс збіраюцца звыш 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і замежжа, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама наданне Прэміі за найлепшыя навуковыя публікацыі і студэнцкія працы па выніках 2018 года.