Зборка. Сустрэча рэфарматараў і іх сяброў у Вільні

Цэнтр новых ідэй збірае выпускнікоў і выпускніц сваіх адукацыйных праграм, а таксама проста таленавітых маладых рэфарматараў і рэфарматарак, каб паслухаць натхняльныя выступы калегаў, пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы пра будучыню краіны, супольнасць рэфарматараў і што з гэтым усім рабіць.

Час: 27 чэрвеня 18:30

Месца: Karmelitų gatvė 5 (CreateCulture Space), Vilnius

Праграма:

19:00 19:45 – Гісторыя беларускага партыйнага будаўніцтва — Яўген Фядотаў.

Яўген распавядзе пра тое, як з’явіліся беларускія камуністы, сацыял-дэмакраты і лібералы. Іншымі словамі, росквіт і заход беларускіх партый.

20:00 – 20:45 – Каардынацыйная рада як протапарламент новай Беларусі. Што гэта такое і хто там знаходзіцца? – Павел Патапаў (Zubr.in, Каардынацыйная Рада)

Павал з’яўляецца кіраўніком фракцыі Грамадзянская салідарнасць у Каардынацыйнай Радзе. Ён распавядзе, як функцыянуе Каардынацыйная Рада і якія мэты ў дадзенай структуры.

20:45 – 22:00 — Рэфлексія і нефармальны нэтворкінг.

Рэгістрацыя

Назад