Пачніце сваю будучыню ў ЕГУ!
У 2024/25 навучальным годзе мы адчыняем дзверы для абітурыентаў на 9 бакалаўрскіх праграм (дзённая і завочная формы), 6 магістарскіх (змешаная форма) і 1 доктарскую праграму.
Як паступіць у ЕГУ?
Паступіць у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт лёгка! Мінімум бюракратыі — максімум магчымасцей для вашай будучыні!
✅ Простыя і празрыстыя ўмовы паступлення! Выразныя патрабаванні, зразумелыя дэдлайны і падтрымка на кожным этапе падачы дакументаў.
✅ Без апастыля! Для абітурыентаў з Беларусі, Украіны і Расіі апастыль на атэстат, сертыфікаты ЦТ/ЦЭ, НМТ, ЕГЭ не патрэбны!
✅ Усё ў лічбавым фармаце – перасылка папяровых дакументаў не патрэбна, падача цалкам анлайн! Арыгіналы спатрэбяцца толькі пасля залічэння пры першым візіце ва ўніверсітэт.
- Даведайцеся, што трэба зрабіць, каб паступіць на бакалаўрыят — падрабязная інфармацыя тут.
- Плануеце паступаць у магістратуру? Азнаёмцеся з усімі крокамі для паступлення па гэтай спасылцы.
- Цікавіць доктарская праграма «Філасофія»? Даведайцеся ўмовы і працэс паступлення тут.
📢 Кансультацыі па паступленні |
Як паступіць у ЕГУ?Інструкцыя |
Падаць анлайн- анкетуз 1 траўня |
📩 Напішыце нам: consult@ehu.lt ️📞 Патэлефануйце, напішыце ў Viber, Telegram, WhatsApp: +370 (644) 96 317 ️🏛️ Сачыце за навінамі праграмы і Універсітэта ў Instagram: @ehuofficial |
Карысныя спасылкі
- Вебінары для абітурыентаў — у перыяд Прымальнай кампаніі ЕГУ праводзіць онлайн-сустрэчы, дзе можна даведацца больш пра паступленне, навучанне і студэнцкае жыццё.
- Азнаёмцеся з календаром Прымальнай кампаніі і зарэгіструйцеся на экзамены — выберыце зручныя даты уступных выпрабаванняў і зрабіце першы крок да паступлення ў ЕГУ.
- Курсы для абітурыентаў — адкрыйце для сябе ЕГУ! Вас чакаюць 5 насычаных заняткаў з выкладчыкамі, займальныя заданні і дадатковыя перавагі пры паступленні.
- Гранты і падтрымка — студэнты ўсіх праграм і форм навучання могуць падаць заяўку на ўдзел у конкурсе і атрымаць фінансавую падтрымку на навучанне.